Гомельцы сумавалі па еўрапейскіх брэндах, а прыйшоў «Беллегпрам»

by ZB

Тое, што гэтая вопратка там прадаецца па нібыта нізкім кошце, нікога не суцяшае. Нагадаем, менавіта «Беллегпрам» яшчэ некалькі гадоў таму актыўна выступаў за тое, каб у Беларусі ліквідавалі нават сэканд-хэнды.

Ілюстрацыйнае фота

Уся справа ў тым, што ні кошты, ні якасць, ні стыль адзення, што вырабляецца «Беллегпрамам», часцяком не здольны скласці канкурэнцыі нават “бэушным” рэчам еўрапейскіх брэндаў. Пасля пачатку вайны ва Украіне Беларусь закранулі санкцыі – многія еўрапейскія брэнды з нішы мас-маркета з краіны сышлі. І вось у Гомелі адкрылася … стокавая крама «Беллегпрама».

Пра гэта напярэдадні Дня работнікаў лёгкай прамысловасці дзяржжурналістам «СБ» распавяла старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці Таццяна Лугіна. Але, здаецца, нават яна ў гэтыя крамы не вельмі верыць. Прыводзім цытату:

«Крама працуе практычна 2 месяцы. Мы паглядзім, як яна сябе праявіць. Якія будуць вынікі, як яе ўспрыме аўдыторыя. Ці будзе наогул запатрабаваная падобная прадукцыя на рынку. І потым будзем прымаць рашэнне (рашэнне пра тое, ці адчыняць новыя стокі «Беллегпрама» – Рэд)».

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png