“Рускі дом у Гомелі” павязе беларускіх школьнікаў у анексаваны Крым у дні, калі ВСУ рыхтуе контрнаступленне

by homieldays

Нікога не бянтэжыць ні вайна, ні парушэнне міжнароднага заканадаўства, ні, мяркуючы па ўсім, бяспека дзяцей – усіх вязуць у “Артэк”.

https://edik-camp.com/

 

Даведка. “Артэк” быў створаны ў 20-х гадах XX стагоддзя як лагер-санаторый. У 1991 годзе “Артэк” атрымаў статус Міжнароднага дзіцячага цэнтра. А ў 1998 годзе ЮНЕСКО прызнала летнік “Праектам XXI стагоддзя”. Пасля таго, як Расія анексавала Крым у 2014 годзе супрацоўнікі “Артэка” афіцыйна пераехалі з Крыма ў Букавель. “Артэк”. Украінскія СМІ адзначаюць, што “Артэк” у Крыме часта выкарыстоўвае дзяцей у мэтах прапаганды. Напрыклад, у красавіку” дзяцей у крымскім “Артэку вывелі на прапагандысцкую акцыю, падчас якой выдалі 160-метровую георгіеўскую стужку з подпісамі міністра абароны РФ Сяргея Шайгу, начальніка генеральнага штаба расейскай арміі Валерыя Герасімава.

Пры Украіне ў “Артэку” ўздымалі бел-чырвона-белы сцяг

 

У канцы красавіка ў філіяле “Рассупрацоўніцтва” ў Гомелі з аншлагам (сагналі каля сотні школьнікаў) адбылася прэзентацыя ўсерасійскага конкурсу “Вялікі перапынак”. Ён быў анансаваны для замежных удзельнікаў, гэта значыць, у тым ліку, для беларускіх школьнікаў.

Рэкламная аб’ява ад “Рускага дома ў Гомелі” паведамляла: “бясплатную паездку ў “Артэк” – самы круты лагер Расіі – атрымаюць гомельскія школьнікі, якія прадэманструюць поспехі ў анлайн-конкурсе”.

Спецыяльна для правядзення прапаганды гэтага конкурсу ў Гомель прыехала нават менеджарка па працы з удзельнікамі аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі (АНО) “Вялікі перапынак” Дар’я Кавешнікава.

Для агітацыі конкурсу запрасілі і гомельскую школьніцу Марыю. Дзяўчына распавяла, што яна прызёрка мінулага года і ўжо пабывала ў “Артэку”. Прозвішча дзяўчыны ніхто не называў. Хоць вылічыць яго зусім не складана. Па этычных меркаваннях мы не будзем выдаваць асабістыя дадзеныя школьніцы. Па-першае, яна непаўналетняя, па-другое, мы ўсе ведаем, што візіт у Крым з боку Расіі ва Украіне пераследуецца па законе.

Але вядома, што дзяўчына – вучаніца 11 класа. І на мерапрыемстве яна з гонарам распавядала, што летась пабывала ў Крыме па праграме “Добры дзень, Расія”.

Таксама школьніца расказала, што пра расейскі конкурс яна даведалася з анлайн-рассылкі, якую зрабіла яе ж класная кіраўніца. На жаль, для беларускіх школ гэта норма. Падчас агітацыі конкурсу дзяўчына паведаміла, што па выніках візіту ў Крым пасля заканчэння школы яна збіраецца вучыцца не ў беларускай, а ў расейскай ВНУ.

“Штодзень” уважліва пачытаў, што гэта за конкурс.

Да прыкладу: “Рабі дабро!” (пра валанцёрства), “Памятай!” (гістарычная памяць), “Служы Айчыне!” (дзяржаўная абарона і бяспека), “Стварай будучыню!” (навука і тэхналогіі), “Раскажы пра галоўнае!” (журналістыка і новыя медыя) … Усяго 12 кірункаў, якія маюць мала агульнага з Беларуссю.

Пры гэтым арганізатары асобна падкрэсліваюць, што ў дадзеным выпадку паспяховасць не важная, і “ніхто ні разу не спытае пра адзнакі”. Ацэньваецца нібыта не акадэмічная паспяховасць, а “навыкі, якія спатрэбяцца дзецям і падлеткам у сучасным свеце”.

Першыя этапы «Вялікага перапынку» пройдуць дыстанцыйна. А вось фінал міжнароднага трэка пройдзе ў фармаце трохтыднёвай змены ў Міжнародным дзіцячым цэнтры “Артэк”.

Галоўным падарункам для пераможцаў будзе “магчымасць прайсці навучанне на бюджэтнай аснове ў расійскіх ВНУ і ўбачыць унікальныя месцы Расіі, а таксама больш даведацца пра гісторыю і культуру нашай краіны (маецца на ўвазе ўсе тая ж Расія – Рэд).”.

Пры гэтым нікога, мабыць, не бянтэжыць, што ўдзельнікі гэтага конкурсу аўтаматычна парушаюць нормы міжнароднага заканадаўства, наведваючы Крым з боку Расіі, і тым больш тое, што ВСУ рыхтуе контрнаступленне акурат у тыя даты, калі будзе праходзіць адборачны тур.

Вішанькай на торце ва ўсёй гэтай гісторыі стала мерапрыемства, якое праз тыдзень правялі ўжо дарослыя людзі. Дабілі прапагандай “Артэка”, але анансуючы ўжо новы конкурс – “Людзі Артэка”.

Для прапаганды паездкі ў крымскі “Артэк” далучылі гамяльчанак, якія былі там у савецкія часы.

 

Прывядзём цытату з афіцыйнага тэлеграм-канала “Рускага дома ў Гомелі” з нагоды гэтага мерапрыемства:

“Сапраўдныя жывыя эмоцыі ад галоўнага дзіцячага цэнтра Расеі перадалі школьнікам людзі “Артэка” – Жанна Жадзейка і Раіса Карнаушэнка. У далёкія 1980-я гамяльчанкі правялі незабыўныя гады на беразе Чорнага мора: працавалі важатымі, адпачывалі, прасоўвалі ідэі савецкай Піянерыі. Шчаслівы і бесклапотны час пакінуў глыбокі след у памяці”.

Нагадаем, што тэрыторыя АР Крым, згодна нормам міжнароднага права, лічыцца неад’емнай часткай Украіны. Паводле ўкраінскага заканадаўства, нелегальнае наведванне Крыма (праз РФ) пераследуецца па законе. Парушальнікам забараняецца ўезд ва Украіну на тэрмін да трох год.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png