Катастрофа з нараджальнасцю на Гомельшчыне

by ZB

У пасляваеннай гісторыі Гомельшчыны падобнае было толькі аднойчы – пасля Чарнобыльскай аварыі

Ілюстрацыйнае фота

Паводле звестак Гомельскага аблвыканкама, у 2022 годзе ў Гомельскай вобласці нарадзілася 10 462 дзяцей, з іх 5142 дзяўчынкі і 5320 хлопчыкаў. Гэта на 23,5% меней за тую колькасць, якая была тры гады таму, у 2019, калі па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта ў Гомельскай вобласці нарадзіліся 13 710 чалавек.

Калі параўнаць з узроўнем нараджальнасці 2015 года, калі за год у вобласці нарадзілася 18 480 дзяцей (найбольшы паказчык за апошнія 10 гадоў), то спад нараджальнасці ў мінулым годзе складаў 43,39 %.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны падобнае падзенне нараджальнасці ў Гомельскай вобласці адзначалася толькі аднойчы – пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Тады ў перыяд з 1986 па 1991 год нараджальнасць скарацілася амаль на траціну – на 29,2% з 28 842 да 20 408 дзяцей. Спад працягваўся аж да 2003 года, пасля чаго да 2015 года адзначаўся паступовы невялікі рост.

Такім чынам, за апошнія 40 гадоў у Гомельскай вобласці стала нараджацца ў тры разы меней дзяцей.

Штодзень 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png