134
На Гомельшчыне ліквідуюць дабрачынны фонд, які аказваў дапамогу дзецям, малазабяспечаным грамадзянам, інвалідам і сем’ям, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. 15 сакавіка ў Гомельскім абласным судзе адбудзецца суд аб прымусовай ліквідацыі фонда “Аб’ядноўваючы сэрцы”.
Як паведамляецца на сайце арганізацыі, фонд “аб’ядноўваў высілкі карыстальнікаў інтэрнэту з розных куткоў краіны для максімальна эфектыўнага збору і размеркавання мэтавых ахвяраванняў”. Адна з апошніх акцый фонда – мэтавы збор на дапамогу 3-гадовай жыхаркі Мазыра, якой паставілі дыягназ СМА 2 тыпу. Сабраныя сродкі мусілі пайсці на набыццё прэпарата, які здольны спыніць ці прытармазіць захворванне.