У Гомелі распавядуць пра найстарэйшы храм горада

by ZB

У Гомелі пройдзе куратарская лекцыя пра найстарэйшы храм горада. Навуковыя супрацоўнікі Веткаўскага музея Андрэй Скідан і Юрый Катляроў распавядуць усім цікаўным пра адметны помнік драўлянай архітэктуры, які з’яўляецца сапраўдным цудам мастацкай культуры.

Нават не ўсе мясцовыя жыхары ведаюць пра Іллінскую царкву, а пабачыць яе знутры ўвогуле даводзіцца адзінкам. Тым цікавей будзе паразмаўляць пра гісторыю і сучасную дзейнасць гэтага, для многіх загадкавага, духоўнага цэнтра Спасавай слабады”, — гаворыцца ў анонсе падзеі.

Арганізатары таксама абяцаюць прадэманстраваць архіўныя дакументы, датычная Іллінскага храма: спісы прыхаджан, вопісы маёмасці, дыскусія пра магчымае зняцце ў 1960-я гады з будынка статуса помніка архітэктуры і іншыя.

Месца і час правядзення: 24.02 (пятніца) а 18-й гадзіне, філіял Веткаўскага музея.

г. Гомель, плошча Леніна, 4 (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 2 BYN.

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png