Гомельцы выпадкова знайшлі зуб маманта і аддалі яго ў музей

by homieldays

Фота са старонкі Gomel Palace and Park Ensemble у Фэйсбук

 

Зуб маманта выпадкова ў рачным пяску знайшоў жыхар Гомеля Віталь Мішкоў. Ягоная сястра, Марыя Аксёнава, пазнала артэфакт і звярнулася ў “Гомельскі палаца-паркавы ансамбль”.

На старонцы музея ў фэйсбуку гэтую гісторыю распавялі так:

“Гісторыя пачалася са стрыечнага брата Марыі – Віталя, якія знайшоў неверагодны аб’ект абсалютна выпадкова”. Невядома, як ён зразумеў, што гэта зуб і  якія запыты пісаў у інтэрнэт, але як толькі зразумеў, што гэта можа быць штосьці важнае, то пазваніў сваёй сястры. Марыя, маючы гістарычную адукацыю, адразу пазнала артэфакт. І брат з сястрой вырашылі, што зуб мусіць захоўвацца ў музеі. Яны напісалі ў сацыяльныя сеткі “Гомельскага палаца-паркавага ансамбля”.

Зуб маманта, як паведамляюць у музеі, аказаўся цалкам сцёртым, паколькі ён выкарыстоўваўся для таго, каб пераціраць ежу. З цягам часу зуб жывёлы сціраўся, выпадаў, а замест яго з’яўляўся новы. І так да шасці разоў за жыццё.

Дарэчы, падчас ачысткі дна Сажа каля Гомеля часта трапляюцца косткі, якія належалі маманту. А яшчэ, як згадваў гісторык і пісьменнік Сяржук Балахонаў, “пра знаходкі біўняў маманта на Мельнікавым Лузе расказваў у канцы 1980-х гг. дырэктар сярэдняй школы №49, дзе я вучыўся, Пётр Кірылавіч Шалупаеў. З тых часоў у мяне Мельнікаў Луг, між іншага, асацыюецца менавіта з мамантамі, хаця “мамонты здесь больше не живут”.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png