Ілюстратарка Воля Кузьміч праілюстравала беларускую гульню “Панас” для зімовых вечароў

by homieldays

Не ведаеце, чым заняцца халоднымі і снежнымі вечарамі? Самы час узгадаць беларускую гульню Панас.

фота https://www.instagram.com/p/CmwaosloXZo/


На сваёй старонцы ў
Інстаграме ілюстратарка Воля Кузьміч узгадала беларускую гульню “Панас”.

“Хуткі пошук паказвае, што гульня вядомая шмат дзе ў Беларусі і ва Украіне. Хіба тэкст розніцца ад рэгіёну. Узрост для гульні неабмежаваны! Што патрэбна: хата/дом/пакой, парачка гарэзлівых удзельнікаў і шалік ці хусцінка. Аднаму ўдзельніку – Панасу – завязваюць шалікам вочы. У нас быў калючы татаў ваўняны шалік.

Потым Панаса раскручваюць іншыя ўдзельнікі і прыгаворваюць:
– Панас-панас, дзе стаіш?
– На ганачку, – адказвае той.
– За што трымаешся?
– За клямачку, – круціцца і адказвае, рукамі спрабуючы ўтрымацца хоць за каго.
– Ну дык, Панас, лаві нас! – апошні выраз усе крычаць хорам і разбягаюцца. А дэзарыентаваны Панас ходзіць, ловіць, мацае рукамі. Каго злавіў – той наступны Панас.” – Напісала Воля Кузьміч.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png