HomelDays_Logo_Main-mobil

Дзікі кот вярнуўся на Гомельшчыну

Цяпер ужо дакладна. Да гэтага лічылася, што апошняга ляснога ката забілі амаль сто гадоў таму, у 1927 годзе. Цяпер жа фотапастка зноў зафіксавала еўрапейскага ляснога ката (Felis silvestris) на Палессі, паведамляе сайт Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”.

Раней “Штодзень Homeldays” пісаў, што вяртанне ляснога ката ў Беларусь звязанае з Гомельскай вобласцю. У 2017 годзе лясны кот, як мяркуецца, трапіў на відэа ў Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку ў Нараўлянскім раёне, летам 2025-га – ў Жыткавіцкім раёне.

Новае месца назірання знаходзіцца ўсяго за чатыры кіламетры ад кропкі, дзе жывёлу зафіксавалі ў чэрвені 2025 года. Паводле даследчыкаў, такая адлегласць адпавядае звычайнаму паляўнічаму ўчастку дарослага драпежніка. Больш за тое паўторнае з’яўленне ляснога ката ў аб’ектыве фотапасткі праз 16 месяцаў пасля першага назірання сведчыць, што жывёла не проста выпадкова завітала на Палессе, а замацавалася тут. Верагодна, ён працягвае жыць у некранутых прыродных угоддзях Палескага прыроднага парку.

Штодзень

 

Слайдар пастоў