51
У ваколіцах аграгарадка Ляскавічы энтамолагі заўважылі рэдкую сколію-гіганта. Знаходку зрабілі супрацоўнікі нацыянальнага парку “Прыпяцкі” сумесна са спецыялістамі Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах.

Фота: npp.by
Сколія-гігант — рэдкі від, які ўпершыню сустракаецца ў Беларусі ў 2007 годзе. Тады яна была ў Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку.
У 2015 годзе від унеслі ў Чырвоную кнігу. Паводле звестак навукоўцаў, папуляцыя сколіі-гіганта цяпер знаходзіцца пад сур’ёзнай пагрозай.
Нягледзячы на пагрозлівы выгляд і вялікія памеры (самкі гэтай асы могуць дасягаць у даўжыню амаль 4 см), від для чалавека фактычна бяспечны, неагрэсіўны і звычайна не нападае на людзей. Лічыцца, што восы-сколіі неатрутныя.