“Я страціла прытомнасць, нават не зразумела, як гэта адбылося: проста стала дрэнна ў аўтобусе, і вось я ўжо расплюшчваю вочы, лежачы на падлозе. Дзякуй усім мінакам, якія дапамаглі, спыніліся і проста не засталіся абыякавымі”, – напісала ў сацсетках А.

Спёка ў Гомелі. Фота: wikimedia.org
Паводле яе, дома яна проста заплакала, бо ніколі не думала, што “ў нас такі добры народ”.
“Калі нехта з гэтых мінакоў чытае гэты допіс, асабліва дзяўчына, якая дала мне папіць вады, — вы багіня. Я прыйшла ў сябе ад вашага голасу. Вялікі дзякуй”, – дадала яна.
У каментарах ёсць і іншыя водгукі, якія гублялі прытомнасць ад духаты і атрымалі дапамогу ад пасажыраў: Аднойчы я страціла прытомнасць у аўтобусе, які рэдка спыняўся, праз духату і тых, хто наадрэз адмаўляўся адкрыць у аўтобусе хоць бы вокны. Дык вось, я ачуняла ўжо седзячы: адна дзяўчына саступіла мне сваё месца, другая дала мне таблетку ад ціску, трэцяя дала мне сваёй вады і пыталася, ці ўсё добра”.
“Калега на днях таксама згубіла прытомнасць у транспарце”, – дадала каментатарка.
“Разумею вас, я таксама страціў прытомнасць у тралейбусе два гады таму летам. Пасажыры вынеслі мяне на свежае паветра”, – напісаў Л.С.
Іншыя людзі скардзіліся на непрацоўныя кандыцыянеры ў аўтобусах і раілі апранаць галаўныя ўборы, ваду і сурвэткі з нашатыром у такую гарачыню.