HomelDays_Logo_Main-mobil

Пачалося? У Гомелі заўважылі кіроўцу, які не толькі запоўніў бензабак, а яшчэ і тры каністры

Расійскі паліўны крызіс у любы момант захапіць Беларусь. Прычынаў гэтаму можа шмат: як і праз візіты расійскіх суседзяў, так і праз продаж усяго, што робяць беларускія НПЗ на Усход. На гэтым фоне фота ў Гомелі чалавека з каністрамі выклікае не паніку, але заканамернае пытанне: “Пачалося?”

Фота: spasavto_by

“Гомель тарыцца?” – напісаў аўтар фота. Паводле ягоных звестак, нумары на машыне беларускія.

Навошта кіроўцу спатрэбіліся тры вялікіх каністры запасу, невядома.

У каментарах нагадваюць, што па Беларусі можна вазіць не больш за 100 літраў бензіну, за перавышэнне можа быць штраф.

Штодзень

 

 

 

Слайдар пастоў