29
З падпіскай на прапагандысцкую газету “Гомельскія ведамасці” так кепска, што прадстаўнікі рэдакцыі прыехалі на “Цэнтраліт”, каб прымусіць рабочых заплаціць грошы. Але вось бяда: ахвотных удзельнічаць у гэтым было не больш за пятнаццаць чалавек.

На фота відна, што ў пакоі сядзяць менавіта столькі людзей, частка з іх супрацоўнікі рэдакцыі.
Прапагандысты падрыхтавалі для патэнцыйных падпісчыкаў віктарыну, прызамі ў якой сталі блакноты, стыкеры і кружкі.
Будзем лічыць, што на газету падпісаліся 14 чалавек (за мінусам аднаго ўмоўнага прадстаўніка рэдакцыі). Месячная падпіска на сёння – 17 рублёў 70 капеек. Адпаведна ад паездкі атрымалі мінімум 247,8 рублёў. І гэтую ж суму згубілі тыя, хто аддаў свае грошы.