Прыйшлі першыя вынікі цэнтралізаваных іспытаў: стобальнікаў па рускай мове стала ў два разы болей, а веданне беларускай мовы пагоршылася.
Па-першае, рускую мову здавалі амаль у пяць разоў часцей за беларускую (48 456 супраць 10417). І колькасць тых, хто здае рускую вырасла (+ каля 2,5 тысячы), а беларускую скарацілася (-300 чалавек).
Па-другое, стобальнікаў па рускай мове за год стала ў амаль два разы больш, а па беларускай скарацілася (124 супраць 264).
Штодзень зазірнуў у планы набору Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, адзінага ў рэгіёне, дзе ёсць беларуская філалогія: у 2026 годзе беларускіх філолагаў набяруць роўна ў два разы менш, чым рускіх (10 супраць 20).
У мінулым годзе конкурс на беларускую філалогію быў 1.42 чалавекі на месца, прахадны бал 207. На рускую – 1.85 і 240.
Нагадаем, што ў 2023 годзе на беларускую філалогію набору ўвогуле не было.
Штодзень
Можна пачытаць па тэме:
“Роднае слова” да 90-годдзя філфака: святкаванне без Бяляцкага і Сыса
Філфак ГДУ аддаюць «рускаму міру»