HomelDays_Logo_Main-mobil

На дне Князь-возера знайшлі рэшткі замка Радзівіла —  “Венецыі”

На дне Князь-возера (сёння — возера Чырвонае ў Жыткавіцкім раёне) археолагі выявілі рэшткі мураванай рэзідэнцыі XVIII стагоддзя, якую звязваюць з праектам князя Гераніма Фларыяна Радзівіла. Пра знаходку паведамляе “Наша Ніва”.

Замак Радзівіла на Чырвоным возеры. Калаж: Штодзень

Падчас даследаванняў у 2025 годзе дайверы знайшлі падводнае ўзвышша з драўлянымі канструкцыямі, фрагментамі цэглы і керамікі. Дэндрахраналагічны аналіз пацвердзіў, што драўніна датуецца XVIII стагоддзем.

Гісторыкі мяркуюць, што гэта рэшткі замка “Венецыя”, які Радзівіл загадаў узвесці на возеры разам з флотам. Праект так і не быў завершаны пасля смерці магната ў 1760 годзе.

Чырвонае возера (таксама вядомае як Князь-возера) — буйны вадаём у Палессі, на поўначы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Гэта трэцяе па плошчы возера ў Беларусі пасля Нарачы і Асвейскага. Сучасная назва замацавалася з 1932 года, раней возера называлі Князь-возерам, а яшчэ раней — Жыд-возерам.

У XV-XVII стагоддзях яно належала князям Алелькавічам-Слуцкім, у другой палове XVII стагоддзя перайшло да Радзівілаў, а пазней — да роду Вітгенштэйнаў.

 

Штодзень
Чытаць па тэме:
Найбуйнейшае возера Гомельшчыны зарыбляюць белым амурам
Рэзідэнцыя Лукашэнкі паводле “дваранскага гнязда” Кяневічаў

Слайдар пастоў