Супрацоўнікі Прыпяцкага нацыянальнага парку паведамляюць пра трывожную сітуацыю: у пойме ракі ўсё часцей знаходзяць раздушаныя кладкі яек кулікоў і мёртвых птушанят.
Паводле спецыялістаў, прычына — хуткі спад вады. Гнёзды птушак, якія ладзяцца на зямлі на невялікіх астраўках, больш не абароненыя ад людзей, драпежнікаў і транспарту.
“Так, сумнае відовішча. Двух птушанят толькі што расціснула машына. На гэтае дарозе ездзяць машыны і гняздзяцца птушкі. Дзвюх не стала кнігавак”, — адзначаюць у выкладзеным відэа супрацоўнікі нацпарку.
Асноўныя пагрозы — прагулкі па пойменных лугах, рыбалка, выгул сабак і праезд транспарту. Пад коламі гінуць кладкі і птушаняты, а пакінутыя без нагляду малыя могуць загінуць ад пераахалоджання.
Прыродаахоўнікі заклікаюць па магчымасці не наведваць пойменныя лугі ў траўні — гэта самы надзейны спосаб дапамагчы птушкам. Калі ж вы апынуліся ў пойме, варта рухацца толькі па лугавых дарогах. Калі птушка паводзіць сябе трывожна, трэба як мага хутчэй пакінуць гэтае месца: побач можа быць гняздо.
Таксама просяць не браць з сабой сабак, а калі гэта немагчыма, трымаць іх на павадку.
Двух птушанят удалося выратаваць і перанесці ў бяспечнае месца.
Штодзень
Фота і відэа: Прыпяцкі нацпарк
Чытаць па тэме:
У нацпарку «Прыпяцкі» знайшлі новыя месцы жыхарства чырвонакніжных сонь і барсукоў
На тэрыторыі Нацпарку “Прыпяцкі” з “чорнымі лесарубамі” змагаюцца з дапамогай фотапастак
У Нацыянальным парку “Прыпяцкі” знайшлі чырвонакніжны грыб
Рэзідэнцыя Лукашэнкі паводле “дваранскага гнязда” Кяневічаў
Што рабіць калі знайшлі птушанятаў, якія выпалі з гнязда?


