HomelDays_Logo_Main-mobil

Топ-5 фактаў пра гомельца Яўгена Скочку, якога сёння ўнеслі ў спіс экстрэмістаў

Былога маладафронтаўца, шматдзетнага бацьку Яўгена Скочку сёння дадалі ў спіс экстрэмістаў, бо асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў. Штодзень сабраў пяць фактаў пра гомельца.

Яўген Скочка. Фота: Радыё Свабода

  1. Гомелец Яўген Скочка далучыўся да грамадска актыўнай моладзі ў 1995 годзе, на першым курсе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту. Праз два гады, у сувязі з крымінальным пераследам і зняволеннямі, яго выключылі з вну.
  2. “Жывая легенда Маладога фронту” — называлі Яўгена Скочку сябры-“маладафронтаўцы”. Пад ягоным кіраўніцтвам з’явілася дружына “Маладога фронту” з 200 чалавек, якая пазней стала спартова-патрыятычнай арганізацыяй.
  3. Меў крымінальны пераслед у 1999 годзе і быў асуджаны на год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай.  Безвынікова спрабавалі ляпіць на яго і іншыя крымінальныя справы: за “злоснае хуліганства”, і “абразу супрацоўніка міліцыі пры выкананні”, за “кантрабанду” – “тэрарызм” і “спробу дзяржаўнага перавароту збройным шляхам”.

    Яўген Скочка, 1998. Фота: Радыё Свабода

  4. Актывіст прывёў духавы аркестр да турмы на Акрэсціна, каб сустрэць “маладафонтаўцаў”. Музыкі гралі “Ваярскі марш” і “Пагоню”.
  5. Яўген прыйшоў да Бога і стаў адным з заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.Яўгена Скочку асудзіў Гомельскі абласны суд. Абвінавацілі у “спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці”, паклёпе і абразе Лукашэнкі, “дыскрэдытацыі Беларусі”. Паводле неафіцыйных звестак, далі тры гады калоніі.

    Штодзень

Слайдар пастоў