68
Гамяльчанку Святлану Якубовіч Міністэрства ўнутраных спраў ўнесла ў “Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і альбо асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.
Святлана Якубовіч была затрыманая ў кастрычніку 2024 года. Напрыканцы лістапада 2025 года яе асудзілі паводле артыкула 361-4 (часткі 1 і 2) “Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”. Разам са Святланай па гэтым жа артыкуле асудзілі і яе мужа Станіслава Мачалава.

Сямейная пара Станіслаў Мачалаў і Святлана Якубовіч. Фота: spring96.org
Таксама ў спіс экстрэмістаў унеслі жыхароў Гомеля Ігара Жука, Рамана Дзямідава, жыхара Мазыра Дзямідава Рамана, жыхара Хойнік Повада Аляксандра.