HomelDays_Logo_Main-mobil

“Камеры паўсюдна”: Гомель заляпілі відэаназіраннем, цяпер справаздачацца пра раскрытыя злачынствы, але ёсць нюанс

Амаль 600 злачынстваў раскрыта дзякуючы сістэмай відэаназірання ў Гомельскай вобласці, справаздачацца сілавікі. У сваю чаргу жыхары Гомеля скардзяцца на тое, што камеры ў горадзе паўсюдна, гэта дадае рызыкі, улічваючы палітычны пераслед.

Па звестках абласнога УУС, па рэгіёне ўсталяваныя 8 тысячаў камераў, некаторыя з функцыяй распазнання твараў. Дзякуючы гэтым камерам, як кажуць сілавікі, раскрылі 64 цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, затрымалі больш за 700 асобаў у росшуку, 4,5 тысячаў адміністрацыйных парушэнняў, у тым ліку звязаных з парушэнняў правілаў дарожнага руху.

Сярод прыкладаў раскрытых злачынстваў: падпал машыны, смяротнае ДТЗ, забойства у Гомельскім раёне.

Гэтую статыстыку псуе палітычны пераслед, які робяць тыя ж сілавікі. І для тых, каго колькасць камераў напрагае, ёсць кепскія навіны: іх стане толькі болей. У гэтым годзе запланавалі ўсталяваць яшчэ больш за 1,5 тысяч відэакамераў.

Штодзень

Слайдар пастоў