Ілля Міронаў vs прапагандысты

by ZB

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў намагаецца супрацьстаяць паклёпніцкай інфармацыі, якую распаўсюджвае тг-канал дзяржаўных прапагандыстаў. Актывіст пасля прачытання чарговага матэрыяла, у якім аўтары выкарыстоўваюць недапушчальныя абразы, узяўся рыхтаваць заяву ў міліцыю.

Ілля Міронаў

Мне скінулі спасылку на рэсурс, у якім выйшла паведамленне, якое зневажае маю годнасць. Раней я падаваў скаргу на гэты тг-канал. Мае заявы ў міліцыі бралі, але праз нейкі час вярталі назад з адпіскай, што ў звязку з тэхнічнай немагчымасцю вызначыць адміністратара, расследавання не будзе. Пасля майго вызвалення з турмы я не спыніў сваю грамадскую дзейнасць, працягваў пісаць лісты рэпрэсаваным, збіраць прадуктовыя перадачы вязням. І яны зноў нагадалі пра сябе. Канешне, я не здзівіўся. Гэта было чакана. Аднак цяпер, прачытаўшы пост, які ганьбіць маё імя і гонар, я падам заяву на гэты тг-канал наконт прыцягнення яго адміністратара да крымінальнай і іншай адказнасці. І ўсім, хто сутыкнуўся з такім цкаваннем, раю не маўчаць, а карыстацца законным правам абароны”, — заяўляе Ілля.

 

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png