“Вясны ў Гомелі” так і не было

У Гомелі ўпершыню за 25 год не праводзілі міжнародную выставу “Вясна ў Гомелі”, якую пазіцыянавалі як парад дасягненняў прадпрыемстваў і арганізацый вобласці і адной з галоўных падзей рэгіёну.

Летась дзяржаўныя СМІ пра выставу “Вясна ў Гомелі” захоплена пісалі, што выстава дэманструе вытворчы патэнцыял ключавых галін Гомельскай вобласці і Беларус: дрэвапераапрацоўчай, хімічнай, лёгкай, харчовай прамысловасці, машынабудавання, металаапрацоўкі, будаўніцтва, устаноў аховы здароўя, адукацыі, спорту і турызму і інш. У 2024 годзе былі прадстаўленыя дасягненні больш чым 80 беларускіх прадпрыемстваў.

Арганізатарам выставы за гэтыя гады традыцыйна з’яўлялася Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы Гомельскіх аблвыканкама і гарвыканкама. Летась на сайце БГПП нават напісалі, што чакаюць усіх на XXVI Міжнароднай выставе ў траўні 2025 года. Аднак у маі Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, паводле іх сайта, было арганізатарам усяго двух мерапрыемстваў: візіту дзелавых колаў у Маскву і Калужскую вобласці  і візіт дзелавых колаў Рэспублікі Беларусь у Мурманск. З якой прычыны ўпершыню за 25 гадоў не была праведзеная міжнародная выстава, на сайце БГПП не паведамляецца.

Упершыню “Вясна ў Гомелі” адбылася ў 2000 годзе.

Штодзень

Слайдар пастоў