Пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп загаварыў пра магчымасць адкрыцця вязніцы Алькатрас, колькасць згадак гэтага аб’екта ў інтэрнэце істотна павысілася. Прапануем вітальную экскурсію па пакуль яшчэ былой вязніцы. І спадзяёмся, што нашым чытачам давядзецца зведаць такія ўстановы толькі ў якасці турыстаў.

Фота: Вікіпедыя
Алькатрас (у перакладзе з іспанскага — «олуша») – былы федэральны турэмны комплекс, размешчаны на аднайменнай выспе плошчай 8,9 га і вышынёю 41 м. у заліве Сан-Францыска (ЗША). Пабудаваны як ваенная вязніца ў 1910–1912 гадах. Выконваў функцыю федэральнай турмы ў 1934–1963 гадах. Тут утрымлівалі небяспечных злачынцаў, у тым ліку слыннага Аль Капоне. Уцёкі з Алкатраса лічыліся немагчымымі з-за халоднай вады і моцных плыняў. У 1960-я гады ўтрыманне вязніцы палічылі занадта дарагой раскошай для дзяржаўнага бюджэту. Пасля закрыцця былая турма стала музеем і папулярным турыстычным аб’ектам.
Як выглядае Алькатрас зараз, а таксама трохі архіўных кадраў, можна пабачыць у рэпартажы італьянскага інфармацыйнага тэлеканала Tg3.
Відэа: www.rai.tv
Служба нацыянальных паркаў ЗША (National Park Service) апублікавала рэалістычнае відэа-рэканструкцыю, на якім можна пабачыць, з якіх частак складаецца вязніца, план забудовы і іншае.
Відэа: www.repubblica.it
Апошнія 50 год праходзілі пад знакам закрыцця ці скарачэння турам у розных краінах. Алькатрас – не адзіная вязніца, што была ў свой час ператворана ў музей. Такі ж лёс напаткаў, напрыклад, будынак у Вільні, дзе ў савецкія часы мясцілася КБД.

Музей у былым будынку КДБ у Вільні. Фота: poznajwilno.pl
Такі працэс быў сімвалам перамогі дэмакратыі і сталага паляпшэння ўзроўню жыцця. Адкрыццё турмы нанова – гэта не проста крок у мінулае, а трывожны сімвал магчымага адкату ад дэмакратычных каштоўнасцей да палітыкі страху і запужвання.