У лютым 2025 года расійскі беспілотнік нанёс удар па ахоўнаму саркафагу над Чарнобыльскай АЭС. Увесь гэты час была невядома, наколькі сур’ёзным можа быць разбурэнне.
Але, як паведаміла міністр аховы навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Украіны Святлана Грынчук, ужо ў наступным месяцы Украіна атрымае першыя вынікі аналізу тэхнічнага стана ахоўнага ўкрыцця.
«На жаль, пасля атакі арка часткова страціла сваю функцыянальнасць», — адзначыла яна. Паводле слоў Грынчук, нягледзячы на пашкоджанні, радыяцыйны фон на аб’екце застаўся без змен. У той жа час працы на пляцоўцы часткова прыпыненыя, што паўплывала на графік шэрагу мерапрыемстваў.
Цяпер прафесійны аналіз сітуацыі працягваецца з удзелам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, спецыялізаваных навуковых устаноў, а таксама кампаній, што займаліся праектаваннем і мантажом аркі. Першыя высновы чакаюцца ўжо ў траўні.
«У чэрвені мы прадставім вынікі нашым міжнародным партнёрам на асамблеі донараў у Лондане. Плануем абмеркаваць сітуацыю і варыянты аднаўлення ўкрыцця», — дадала міністр.
Падраздзяленне войска радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны трымае сітуацыю пад кантролем і праводзіць маніторынг сітуацыі. Замеры радыяцыйнага фону неабходныя, у першую чаргу, каб зрабіць бяспечнай працу вайскоўцаў, што мусяць выконваць свае абавязкі непасрэдна ў чарнобыльскай зоне.