На сайце дзяржаўнай маёмасці Гомельскага аблвыканкама размешчаная інфармацыя пра электронныя таргі школы ў вёсцы Кляпін Кармянскага раёна.

Фота Кляпінскай школы, будынак якой выстаўлены на электронныя таргі. Крыніца: https://gomeloblim.gov.by/
У 2010 годзе на будынку школы абласное ўпраўленне КДБ урачыста адкрыла мемарыяльную шыльду, прысвечаную дзейнасці аператыўна-чэкісцкай групы. Гэта інфармацыя нават прайшла па многіх дзяржаўных СМІ. Таксама неаднаразова з’яўлялася інфармацыя, што школе неаднаразова дапамагалі шэфы з КДБ.

Школу наведваў палкоўнік у адстаўцы, старшыня савета ветэранаў УКДБ па Гомельскай вобласці Коласаў В.П. Фота: старонка Кляпінскай школы ў фэйсбуку
Кляпінская сярэдняя школа з’яўлялася васьмігадовай, у 2021 годзе налічвала 39 вучняў. Установа нават мела старонку ў фэйсбуку, аднак апошняе паведамленне там за 2023 год. Школа была ўзорна-паказальнай: там прыбіралі братэрскія магілы і праводзілі школу актыўнага грамадзяніна.
Акрамя будынка Кляпінскай сярэдняй школы на электронныя таргі ў Гомельскай вобласці выстаўлена 15 школ. Яшчэ 16 школ выстаўленыя на аўкцыён з правам зносу будынка.