Гомельскую валанцёрку Алену Тоцкую пачнуць судзіць у верасні

by ZB

62-гадовую актывістку Алену Тоцкую пачнуць судзіць 9 верасня за салідарнасць з палітвязнямі ў Мінскім абласным судзе, як паведамляе ПЦ “Вясна”. Судзіць жанчыну будзе Вячаслаў Тулейка.

Алена Тоцкая

Алену Тоцкую затрымалі 23 студзеня 2024 года падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Яе абвінавачваюць у “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці” паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса.

Жанчына раней працавала на дзяржаўнай службе, аднак у 2020 годзе стала актывісткай і валанцёркай. 8 красавіка “экстрэмісцкім фармаваннем” быў прызнаны чат “Волонтеры. Гомель”. У дакуменце КДБ пазначана прозвішча Тоцкай, якая нібыта мае дачыненне да чату. У красавіку 2024 года Алену Тоцкую прызналі палітзняволенай.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png