Цэнтралізаваны пункт захавання радыеактыўных адкідаў могуць размясціць на мяжы з Украінай

by homieldays

Стратэгію абыходжання з радыеактыўнымі адкідамі вызначаць на Прававым інтэрнэт-форуме. Грамадскае абмеркаванне працягнецца да 13 кастрычніка. Сярод асноўных накірункаў удасканалення нацыянальнай сістэмы абыходжання з радыеактыўнымі адкідамі пазначана стварэнне цэнтралізаванага пункта захавання радыеактыўных адкідаў. Менавіта туды плануюць перанесці радыеактыўныя адкіды з Мінска, Рэчыцкага раёна і БелАЭС.

Дакладнае месца размяшчэння радыеактыўных адкідаў пакуль не вызначана. У праекце разглядаецца тэрыторыі, забруджаныя пасля аварыі на ЧАЭС. Альбо тэрыторыі ў Гомельскай вобласці кшталту Мазырскага сховішча газа ці скальныя пароды ўкраінскага крышталічнага шчыта.

У блогу хіміка-энцыклапедыста Сяргея Бесараба (https://t.me/lab66) з гэтай нагоды напісана: “Так хочацца проста цяпер плюнуць у твары тых, хто падтрымаў ідэю будаўніцтва АЭС у РБ і адказваў са спакойным выглядам на пытанне пра адпрацаванае паліва – “ну, яно ж будзе з’язджаць вытворцу”.

Штодзень

https://www.facebook.com/sztodzien

https://t.me/shtodzien

 

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png