Гомельскага журналіста і ўрбаніста Яўгена Меркіса дадалі ў так званы спіс “экстрэмістаў”, паведамляе “Гомельская Вясна”.
30 мая гэтага года Яўгена Меркіса асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі. Фінальнае судовае пасяджэнне, на якім суддзя Аляксей Хлышчанкоў агучыў вырак, прайшло ў часткова адкрытым фармаце (суддзя абмежаваўся зачытваннем прысуду). Вядомага гомельца асудзілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама па ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).
Нагадаем, гомельскі краязнаўца і журналіст быў затрыманы 13 верасня 2022. У Яўгена, яго сяброў і пажылога бацькі правялі ператрусы і канфіскавалі тэхніку. Журналіст паскардзіўся на прысуд у Вярхоўны суд, але там палічылі вырак справядлівым і пакінулі без зменаў.
Праваабаронцы адзнчаюць, што статус “экстрэміста” істотна пагоршыць умовы ўтрымання Яўгена Меркіса ў калоніі.