36 гадоў таму скончылася будаўніцтва абарончага саркафага над разбураным чацвёртым энергаблокам ЧАЭС. Менавіта там 26 красавіка 1986 года адбыўся выбух.

Ва Украіне 14 снежня абвешчаны днём шанавання ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. У Беларусі падобнага дня няма. Больш за тое, у адрозненне ад Украіны, беларускіх ліквідатараў пазбавілі шматлікіх сацыяльных ільготаў. А таксама панізілі іхні статус “ліквідатараў” да “пацярпелых”.

від на 4-ы энергаблок, які ўзарваўся ў 1986 годзе

Гомельшчына з’яўляецца найбольш пацярпелым рэгіёнам ад аварыі на ЧАЭС. У выніку трагедыі 70% тэрыторыі аказалася забруджанай радыёактыўнымі элементамі.

Раней у Гомелі прадстаўнікі гомельскіх дэмсіл ушаноўвалі памяць ахвяраў трагедыі на ЧАЭС. Спачатку гэта былі ланцугі памяці ў Піянерскім скверыку, потым ускладанне кветак і вянкоў да Чарнобыльскай каплічкі. Аднак ужо тры гады праз рэпрэсіі і ціск на грамадскі сектар падобныя мерапрыемствы ў горадзе не праводзяцца.

У Гомелі тры гады не праводзяцца чарнобыльскія акцыі

Штодзень

Related posts

Добраахвотніка з Гомеля «Волата» просяць пасмяротна ўганараваць званнем Героя Украіны

У Гомелі заторы, Рэчыцкі праспект перакрылі для машын праз Радаўніцу

Не дамовіліся: абласныя прапагандысцкія выданні падалі розныя лічбы ўдзельнікаў забегу ў гонар афіцыйнай сімволікі