35-гадовы фізік з Гомеля трапіў у топ-2% самых цытаваных навукоўцаў свету

Беларускі фізік Віктар Асадчы, родам з Гомеля, уключаны ў абноўлены рэйтынг топ-2% самых цытаваных навукоўцаў свету паводле базы Scopus. Спіс штогод складаюць даследнікі Стэнфардскага ўніверсітэта (ЗША) і выдавецтва Elsevier.

Віктар Асадчы. Фота: тг-канал De facto. Беларуская навука

Асадчы нарадзіўся ў 1990 годзе ў Гомелі, скончыў універсітэт імя Францыска Скарыны, пасля працаваў постдактарантам у Стэнфардзе. Цяпер ён вядзе даследаванні ў Універсітэце Аалта (Фінляндыя), дзе займаецца распрацоўкай метадаў кіравання святлом, паведамляе тг-канал De facto. Беларуская навука.

У 2024 годзе каманда Асадчага паведаміла пра стварэнне рэалістычных фатонных крышталёў часу, здольных экспанентна ўзмацняць святло, што стала прарыўным дасягненнем у галіне оптыкі. За навуковыя вынікі яго адзначыў Фінскі фонд садзейнічання тэхналогіям, прысудзіўшы прэмію «Малады навуковец года».

Штодзень

Слайдар пастоў