На Гомельшчыне супрацоўнікаў прадпрыемстваў палохаюць смяротным пакараннем і заклікаюць адпісвацца ад экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў

На Гомельшчыне супрацоўнікаў прадпрыемстваў палохаюць смяротным пакараннем і заклікаюць адпісвацца ад “экстрэмісцкіх” тэлеграм-каналаў. У якасці альтэрнатывы крамольным тг-каналам ідэолагі прапаноўваюць інтэрнэт-рэсурсы прадпрыемстваў.

У Буда-Кашалёве адбылася сустрэча намесніка пракурора раёна Антона Бобылева ды ідэолага райвыканкама Марыны Агажэльскай з прадстаўнікам прадпрыемстваў і арганізацый. Падчас мерапрыемства, паведамляе райвыканкам, распавялі пра адказнасць за падпіскі на экстрэмісцкія каналы і рэпосты навінаў сябрам. А таксама нагадалі пра крымінальную адказнасць за адпраўку грашовых сродкаў на рахунак экстрэмісцкага канала ці асобы, заклікі да санкцый у дачыненні да Беларусі, раздачу ўлётак і акт тэрарызму. Таксама намеснік пракурора і ідэолаг папярэдзілі наконт смяротнага пакарання за акт тэрарызму, калі дзеянні прывялі да смерці людзей.

 

Штодзень 

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць