Каля паўмільёна рублёў атрымалі гомельскія прапагандысты на абсталяванне за апошнія тры месяцы

by ZB

Сярод атрымальнікаў бюджэтных сродкаў – КУП “Гомельскае гарадское радыё”, гарадская газета “Гомельскія ведамасці” і раённыя газеты. На сайце дзяржзакупак размешчаліся планы выдаткаў большасці дзяржаўных СМІ Гомельшчыны на абсталяванне. Сума бюджэтых сродкаў і сродкаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў са жніўня па кастрычнік склала 465 250 беларускіх рублёў. Гэта больш за 186 тысяч долараў.

Ілюстрацыйнае фота

 

Больш за ўсё сродкаў, 400 тысяч, атрымала Гомельскае гарадское радыё. За гэтыя грошы дзяржаўнае радыё збіраецца набыць, напрыклад, адну мікшэрную кансоль за 82860 рублёў, адну камеру студыйную за 63 тысячы рублёў і іншыя віды абсталявання. Менавіта адсюль у пачатку кастрычніка звольнілі двух радыёвядоўцаў за падтрымку пратэстоўцаў у 2020 годзе.

Сярод атрымальнікаў бюджэтных сродкаў і дзяржаўных пазабюджэтных фондаў – раённыя газеты. Cярод іх – “Калінкавіцкія навіны”, якія збіраюцца за 6000 рублёў набыць лічбавую фотакамеру. Адзін з апошніх прапагандысцкіх матэрыялаў дадзенай раёнкі, размешчаны ў калонцы галоўнага рэдактара, — пра тое, як два гады таму Беларусь перажыла спроба каляровай рэвалюцыі і што Захаду патрэбны ўзброены канфлікт у Беларусі. А яшчэ ў гэтым жа артыкуле галоўны рэдактар Елена Лешчанок параўноўвае апанентаў улады з паліцаямі і памагатымі нацыстаў падчас ІІ Сусветнай вайны.

Набыць адну фотакамеру збіраюцца і “Светлагорскія навіны”. Але ад бюджэтных сродкаў і дзяржаўных пазабюджэтных фондаз яны атрымаюць 4 тысячы рублёў, астатнюю розніцу плануюць пакрыць за кошт сваіх сродкаў. “Светлагорскія навіны” таксама не грэбуюць прапагандысцкімі матэрыяламі. З нядаўняга – матэрыял пад назвай “Скатывающиеся в яму экстремизма” – пра аапазіцыйную арганізацыю былых сілавікоў, Офіс Святланы Ціханоўскай, замежныя гранты, групу тэрарыстаў і заклікі да грамадзян “быць пільнымі”.

Газета “Хойникские новости” збіраецца набыць адзін кампутар у зборцы за 6 тысяч рублёў. На днях дзяржаўнае выданне надрукавала матэрыял пад назвай “А цяпер толькі факты”, дзе апраўдвацца, што ніякія дронаў-камікадзэ з адселеных хойніцкіх вёсак не стартавалі.

Практычна палова дзяржаўных СМІ Гомельшчыны на дадзены момант атрымалі сродкі на набыццё апаратуры.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png