Пра гэта паведаміў сам грамадскі актывіст, які быў вымушаны эміграваць з палітычных прычын.
“Мама дома, мы даведаліся ад тых людзей, якія будуць ведаць пра гэта дакладна. Сувязі з ёй няма — гэта так, тэлефона няма, грошай няма, каб набыць новы. Як мне сталася вядома, ёй далі штраф. Сувязі з ёй не будзе яшчэ доўга. Але яна дома. Таксама пакуль невядома, паводле якога артыкула ёй далі штраф”. — Падзяліўся інфармацыяй Ілля Міронаў.
Нагадаем, сувязь з 73-гадовай маці Іллі Міронава знікла пасля хвалі пераследу сваякоў, якая пракацілася па ўсёй Беларусі 23 студзеня. Як паведамляюць праваабаронцы, праз ператрусы і затрыманні прайшло каля 160 чалавек. З іх больш за 30 асобаў былі накіраваныя ў ізалятары часовага ўтрымання. Паводле папярэдняй інфармацыі праваабарончага цэнтру “Вясна”, прычынай зацікаўленасці з боку КДБ стала дапамога сем’ям палітвязняў ад ініцыятывы “INeedHelpBY”, якую днямі ўлады прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем”. Валянціну Міронаву ўжо двойчы арыштоўвалі паводле адміністрацыйных артыкулаў.