Зміцер Жалезнічэнка атрымаў нагрудны знак ад Украіны “За спрыянне войску”

by homieldays

Узнагароду падпісаў галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валеры Залужны.

“Каб пятнаццаць год таму, падчас маіх прыгодаў у беларускім войску, я даведаўся, што буду дапамагаць войску украінскаму, прычым па ўласным жаданні, я б напэўна вельмі моцна здзівіўся. Але такія зараз паганыя часы. Таму працуем разам на перамогу. Дзякуй Валерыю Федаравічу і ўсім, хто побач. Усё будзе Рамштайн.” – Напісаў Зміцер Жалезнічэнка на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Зміцер Жалезнічэнка – праграміст з Гомеля, які дапамагае ўкраінскім медыкам. Ён супрацоўнічае з дабрачынным фондам Stichting Zeilen van Vrijheid з Нідэрландаў, які адправіў 128 карэт хуткай дапамогі ва Украіну. Зміцер Жалезнічэнка лічыцца першым палітычным прызыўніком. У Гомелі ён навучаўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце, аднак за сваю грамадскую актыўнасць яго выключылі з ВНУ, хоць ён быў выдатнікам. Пасля шэрагу судоў яго прымусова накірвалі ў войска, дзе ён адмовіўся прымаць прысягу.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png