Жыхара Зябраўкі падазраюць у “шпіянажы”

Стала вядома пра затрыманне жыхара вёскі Зябраўка Гомельскага раёна Яўгена Глушкова. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, мужчыну падазраюць у “шпіянажы” на карысць Украіны.

Знаёмыя, суседзі затрыманага перакананыя, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Хлопец перад затрыманнем працаваў ветэрынарам у адной з клінік Гомеля, мае выключна станоўчыя характарыстыкі ад працадаўцаў. Да пачатку расейскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны Яўген жыў працяглы час за мяжой. У апошнія гады — у Кітаі, дзе займаўся музыкай і планаваў застацца жыць. Але праз эпідэмію каронавіруса застаўся без крыніц прыбыткаў і быў вымушаны вярнуцца на радзіму.

У дадзены момант Яўген Глушкоў знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3. “Штодзень” будзе сачыць за развіццём справы.

Штодзень

Related posts

“+1 беларуска”. Гамяльчанка атрымала грамадзянства, а Threads зладзіў ёй вусны экзамен

Адны лісты прыходзяць ускрытымі, іншыя не даходзяць: беларусы скардзяцца на дастаўку пошты з-за мяжы

У Варшаве працягваюць шукаць ураджэнца Рэчыцы Руслана Кузьміна