Жлобін на Гомельшчыне лідзіруе па колькасці экстрэмістаў

by homieldays

Сергей Бесараб у Блогу хіміка-энцыклапедыста прааналізаваў, як размяркоўваецца экстрэмізм па населеных пунктах. “Да мяне ў рукі трапіла цікавая big data. Калі быць зусім дакладным, то гэта т.зв. “Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія датычныя да экстрэмісцкай дзейнасці”, які публікуе МУС РБ. Я вырашыў пабудаваць пару-тройку графікаў для агульнай эрудыцыі”. – Адзначыў Сяргей Бесараб.

Паводле гендарнага размеркавання, больш за 80% экстрэмістаў – мужчыны. “Мінімальна зафіксаваны ўзрост экстрэміста – 17 год (мужчына), максімальны – 82 (жанчына).” – Заўважае Сяргей Бесараб.

Калі глядзець размеркаванне па населеных пунктах, то больш за ўсё экстрэмістаў у Мінску (28,7%). На другім месцы – Жлобін (5%). А вось у пераліку колькасці жыхароў на аднаго экстрэміста, лідзіруе Жлобін: 887 жыхароў на аднаго экстрэміста. Для параўнання: у Берасці 2860 жыхароў на аднаго экстрэміста.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png