Жанчын на Гомельшчыне пражывае на 100 тысяч болей за мужчын

Ілюстрацыйнае фота

Мяркуючы па звестках, актуальных на пачатак 2023 года, насельніцтва Гомельшчыны складае прыкладна 1,3 мільёна чалавек. І гэта трэці па колькасці рэгіён Беларусі пасля Менску і Менскай вобласці. Пераважная частка насельніцтва рэгіёну — 77% — пражывае ў гарадах і гарадскіх пасёлках. Пры гэтым у сталіцы рэгіёна сканцэнтравана 37,2% усяго насельніцтва Гомельшчыны – 501 тысяча чалавек. Другім па колькасці насельніцтва ў рэгіёне лічыцца Мазырскі раён. Там пражывае 127 тысяч чалавек. А вось самым маленькім застаецца Нараўлянскі раён са сваімі 10,5 тысячамі насельніцтва.

Наступная інфармацыя сапраўды здзіўляе. Аказваецца, на Гомельшчыне даволі сур’ёзны гендарны перакос. На 724 тысячы жанчын прыпадае ўсяго 622 тысячы мужчын. Розніца – больш чым у 100 тысяч чалавек.

Штодзень

 

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць