98
Агулам размова ідзе пра стварэнне 157 беларускамоўных версіяў сайтаў у краіне, а таксама банераў, вітражоў, рэкламы і іншай інфармацыі па-беларуску.
За год беларусізаваліся 19 сайтаў гомельскіх прадпрыемстваў і арганізацыяў. Сярод іх – Гомельаблаўтатранс, Гомельскі вагонабудаўнічы завод, «Карал», камунальнікі, лядовы палац і Гарадскі цэнтр культуры.
Акрамя таго, беларускія версіі сайтаў завялі і 6 структураў з Мазыра: НПЗ, раённая бібліятэка, школа мастацтваў №2, гасцініца «Прыпяць», каледж геалогіі і камунальнікі.