Дзюны, грыбы і лясная рамантыка: гомелец паказаў востраў на Сожы непадалёку ад горада

Гомелец падзяліўся ў Threads фотарэпартажам з паходу да рачнога вострава на Сожы. Пясчаныя дзюны, рака і зацішныя лясныя мясціны — усё гэта можна знайсці непадалёку ад Гомеля.

Рачны востраў ля Новых Цярэшкавічаў. Фота: гуглмэпс

Аўтар допісу расказаў, што на выходных выправіўся даследаваць востраў, да якога няпроста дабрацца. У каментарах ён пацвердзіў падказку чытача пра мясціну каля Новых Цярэшкавіч.

“Прагулка цудоўная, мясціны глухія, рыбацкія схроны. Па дарозе набралі грыбоў і найсмачнейшых яблыкаў”, — падзяліўся ўражаннямі гомелец.

Асобную ўвагу прыцягнула вялікая пясчаная дзюна. Паводле аўтара, фота не перадае яе памераў — да яе ён яшчэ плануе дабрацца.


Нядаўна “Штодзень” пісаў пра іншы рачны востраў — у самім Гомелі, да якога праз абмяленне Сожа стала магчыма дабрацца пешшу. Удзельнікі абмеркавання называлі яго Заячым, Воўчым і Бабрыным, але да агульнай назвы не прыйшлі. Тады ж звярталі ўвагу, што нават пры нізкай вадзе шлях да вострава небяспечны праз асаблівасці дна.

Штодзень

Related posts

“Як у басейне, аж вочы шчыпле”: гамяльчане скардзяцца на рудую ваду з пахам хлоркі

“Лепш бы прынеслі кветкі”: міліцыя прыйшла па адрасе рэгістрацыі гомельскага актывіста Валерыя Сляпухіна

Чачэрскі заказнік павялічылі амаль на 150 гектараў. Яго гісторыю змяніла радыяцыя