190
Італьянскі стартап Cap_able прэзентаваў калекцыю вопраткі, якая абараняе таго, хто яе носіць, ад распазнавання камерамі без неабходнасці закрываць твар. Як паведамляе capable.design, калекцыя Manifesto Collection была распрацаваная пры дапамозе штучнага інтэлекту. З вялікай долей верагоднасці камера пабачыць не рэальны твар, а жырафу, сабаку ці зебру – выявы гэтых жывёл зашыфраваныя ў малюнках.
Распрацоўшчыкі хацелі прыцягнуць увагу да неэтычнага выкарыстоўвання персанальных дадзеных у свеце, “дзе дадзеныя – гэта новая нафта”. У калекцыю ўваходзяць цішоткі, нагавіцы, швэдары і сукенкі з егіпецкай бавоўны.
Ці хутка калекцыя з’явіцца ў продажы, не паведамляецца. Як і аб экспарце дзівоснай вопраткі ў Беларусь.