Заячы, Воўчы ці Бабрыны востраў – удзельнікі дыскусіі не прыйшлі да агульнага меркавання, як называецца гэтая тэрыторыя. Факт той, што праз тое, як абмялеў Сож, да буйнога рачнога вострава ў Гомелі можна дайсці пешшу.

“Многія не ведаюць, што ў Гомелі ёсць адзін з найбуйнейшых (калі не самы буйны) у Беларусі рачных астравоў. Яго плошча — 2,2 км²”, – напісаў карыстальнік сацсетак.
Паводле яго, дабрацца да гэтага вострава можна толькі па вадзе, падчас паводкі яго затапляе. Але цяпер Сож так абмялеў, што туды можна дабрацца пешшу: вады вышэй за калена, але небяспечнае дно.

Гэты востраў фіксаваўся на фота нямецкіх лётчыкаў у гады ІІ Сусветнай вайны, пры параўнанні бачна, што ягоная тэрыторыя сур’ёзна зменшылася. Пры гэтым устойлівай назвы ў тэрыторыі няма, як і наладжанай пераправы. Хаця апошняя шмат хто называе плюсам, бо ў гэтай сітуацыі людзі не могуць пашкодзіць прыродзе вострава.
Штодзень
Фота: https://ognevit.livejournal.com