Відэаўрокі на беларускай мове!

Запрацаваў ўнікальны праект “Школьны воз”, які прапануе прадметы школьнай праграмы ў выглядзе пазнавальных і цікавых відэаўрокаў.

Новая адукацыйная ініцыятыва – гэта супольны праект двух youtube каналаў – “Альгерд ужо ня той”, які прапануе гісторыю Беларусі для школьнікаў ды іх бацькоў цікава і стылёва (https://www.youtube.com/@historyjabielarusi) i “English з Наталкай”, які прапануе ўрокі англійскай мовы з беларускамоўнай настаўніцай (https://www.youtube.com/@englishwithnatalka).

 

 

Ужо цяпер у адкрытым доступе ёсць гісторыя Беларусі за 6 і 7 клас і англійская мова за 5 клас. У планах каманды – курс па сусветнай гісторыі.

Кожны, хто гатовы падзяліцца сваім досведам і напрацоўкамі, можа звязацца з камандай праз электронны адрас: historyjabielarusi@gmail.com. “Школьны воз” зацікаўлены ў стварэнні відэаўрокаў па матэматыцы, беларускай мове, біялогіі, фізіцы, геаграфіі і іншых прадметах.

 

Штодзень 

 

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары