96
![](https://homeldays.org/wp-content/uploads/2024/03/f7758c8822159654ede4887997c13915-1024x754.jpeg)
Ілюстрацыйнае фота
У Рэчыцкім раёне за 2024 год выяўлены 2 новыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі адносна 5 за аналагічны перыяд 2023 года, паведамляе Рэчыцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
“Новыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі рэгіструюцца ва ўзроставай групе 50-59 гадоў – 100 працэнтаў. Палавы шлях перадачы з’яўляецца на 100%. Удзельная вага жанчын склала 100 працэнтаў”, – інфармуюць медыкі.
Рэчыцкія эпідэміёлагі паведамляюць, што ў цяперашні час існуе магчымасць самастойна прайсці тэставанне ў хатніх умовах, для гэтага можна набыць у аптэках РУП “Фармацыя” набор для экспрэс-тэставання на ВІЧ па сліне.Станоўчы вынік указвае на неабходнасць прайсці дадатковае абследаванне ў лабараторыі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя.