Улады зрабілі «музычную дарогу», але ў выніку песня «Беларусія» «Песняроў» нагадвае зубны скрыгат (паслухайце)

Знаходзіцца гэтае месца на трасе «Бабруйск – Мазыр – мяжа Украіны» на ўездзе ў Гомельскую вобласць.

Прынцып работы – просты: мелодыя павінная перадавацца шумавым эфектам ад спецыяльных лініяў на асфальце. Разлік быў на тое, што падобнае пакрыццё «Беларусія» павінна перашкаджаць засынаць за стырном кіроўцам.

Выглядае ідэя прыгожа, але варта ўключыць гук на відэа, каб ацаніць усю крынжовасць ідэі.

Хіба цяпер ДТЗ і, праўда, стане меней, але вырасце хуткасць на гэтым участку дарогі, бо кіроўцы будуць імкнуцца як мага хутчэй з’ехаць адтуль.

У сувязі з гэтым, прапануем гомельскім уладам пайсці далей і зрабіць участкі з шумавым эфектам песень «Любімую не аддадзім», «Бацька ў нас круты» і апошнім хітом «Балада пра дыктатара». Яны ў гэтым выкананні, праўда, атрымаюць завершанасць.

 

Штодзень

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць