Дамбу будуюць не проста так: улады хочуць паставіць у суседніх Сеўруках новы мікрараён, які будзе абаронены ад падтапленняў. Агулам дамба павінная абараніць тры вёскі: Чонкі, Сеўрукі і Паляну.
Будоўля пачалася ў 2024 годзе. Больш чым праз два гады аб’ект праходзіць фінальны этап перад увядзеннем у эксплуатацыю: афармляюцца дазвольныя дакументы і праводзяцца выпрабаванні. Да канца тыдня дамбу павінен агледзець Дзяржбуднагляд.
Дамба па разліках чатыры кіламетры даўжынёй і да 8 метраў у вышыню. Насып зроблены з пяску. Планавалася выдаткаваць на дамбу 22 млн рублёў. Улады разлічваюць, што новая канструкцыя дазволіць знізіць рызыку падтаплення.
У 2025 годзе ўлады таксама паабяцалі супрацьпаводкавую дамбу для раёна Манастырок у Гомелі. Тады была размова, што пачатак працы новай будовы будзе ў 2026 годзе, але інфармацыі пра завяршэнне работ так і няма. Паміж тым, менавіта Манастырок – раён, які рэгулярна падтаплівае пры паводцы.