Невялікія канструкцыі з вярбовых прутоў «пасаджаныя» ў белыя вялізныя кадкі – новае ўпрыгожванне сквера імя Грамыкі (у народзе – «піянерскага скверыка»).
Зверху гэтых «пальмаў» знаходзяцца пучок вярбовага лісця. Пад імі высаджаныя традыцыйныя для Гомеля петуніі.
«Вярбовыя пальмы» адносна новая ідэя для ландшафтнага дызайну. Гэта не дрэва, а пераплеценыя пруты, лісце расце менавіта на іх, і яны пускаюць карані. Хоць існаванне ў падобнай форме, наўрад ці, можна назваць карысным для вярбы.
Нагадаем, што гэта не першыя эксперыменты, якія гарадскія ўлады прыдумляюць для аздаблення сквера. Доўгі час на ўскрайку стаялі пластыкавыя канструкцыі ў выглядзе вядомых будынкаў з розных месцаў свету (цяпер яны на рэканструкцыі, раней збіралі подпісы, каб іх прыбралі). Унутры знаходзяцца розныя фігуры. У тым ліку ў выглядзе расійскіх Машы і Мядзведзя, Машу з гэтай пары таксама нядаўна рэстаўравалі.