266
У Беларусі такіх, па звестках гомельскіх уладаў, толькі дзве, другая працуе ў Мінску.
Работу ў Гомелі машына пачала на каскадзе азёраў у Валатаве. Туды яе даставіў трактар.
Працэдура ачысткі – наступная: на дно возера апускаюць насос з напампаванай вадой. Пасля туды ж адпраўляецца рухавік і выпампоўваюць паветра з трубы.
Унутры фармуецца вакуум, вада з ілам зацягваецца ўнутр, а пасля гэтая сумесь выкідваецца на бераг.
Ёсць і крытыкі падобнага метаду ачысткі, яны лічаць, што ён наносіць шкоду дну і жыхарам возера.
У Мінску пры чыстцы вадаёмаў таксама выкарыстоўваюць машыны, якія зразаюць водарасці. Працэс пачынаецца толькі пасля 1 чэрвеня, калі ў рыбы сканчаецца нераст.