Навіны горада

У школах Гомельшчыны ўсталявалі “трывожныя кнопкі”, а ў амаль 50 на мяжы з Украінай яшчэ і турнікеты

На ўсталяванне турнікетаў ва ўстановах адукацыі ў вобласці было выдзеленае дадатковае фінансаванне, пра гэта заявілі пад час выніковай калегіі абласнога ўпраўлення адукацыі.

Ілюстрацыйнае фота

«Праведзеная работа з Дэпартаментам аховы. 100%, усе ўстановы на сённяшні дзень маюць трывожныя кнопкі», – заявіла кіраўнік гомельскага абласнога цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый у сферы адукацыі Алена Капай.

Паводле яе словаў, яны правялі «аналіз патрэбаў установаў адукацыі ад 192 чалавек» і вырашылі «ўсталяваць скуды (сістэмы кантролю і ўпраўлення доступам – турнікетаў, Штодзень) ў 49 ўстановах, якія знаходзяцца ў памежных з Украінай раёнах».

Турнікеты пачалі яшчэ з’яўляцца яшчэ ў 2019 годзе, афіцыйным тлумачэннем стала трагедыя ў школе ў Стоўбцах. Але маштаб гэтага працэсу было цяжка ацаніць, цяпер відавочна, што турнікеты з’явіліся далёка не ва ўсіх установах адукацыі. Акрамя таго, былі і скаргі ад бацькоў у некаторых школах, што фактычна турнікеты аплочваліся з іх кішэні.

Штодзень