63
Дзеці вымушаныя на прыпынках чакаць па 40 хвілін у мароз, каб дабрацца ў школы і садкі.
“Аўтобус праз Хадасовічы – Збораў спазніўся на 40 хвілін. Як дзецям з Хадасовіч дабірацца да школы і сада? Маленькія дзеці па 40 хвілін стаяць у мароз на прыпынках. Гэта ўжо не першы раз з пачатку зімы”. — Пішуць абураныя бацькі ў тэматычных пабліках.
Аўтапарк Рагачова на гэта адказаў, што праблема ўзнікла ў сувязі з недахопам вадзіцельскага складу: “Перад адпраўленнем у рэйс Рагачоў – Збораў аўтобус ажыццяўляў рэйс іншага прыгараднага маршруту.”