140
Няшчасных маленькіх беларусаў апранулі ў берэты, начапілі значкі, прымусілі спяваць гімн і павялі ўскладаць кветкі да брацкай магілы членаў апергрупы савецкага камсамола.
«Шляхі выхавання патрыятызму могуць быць рознымі, але галоўнае зарадзіць у душы дзіцяці вялікае пачуццё гонару за сваю краіну, свой горад і народ. Гэта ўсяго толькі маленькі прыклад выхавання юнага чалавека ў яго дарослым станаўленні грамадзяніна», – піша мясцовая раёнка.
Насамрэч, гэта цудоўны прыклад таго, як «памаладзела» ідэалагічная апрацоўка дзяцей пры познім Лукашэнку. Беражыце маленькіх беларусаў ад такога.