У Гомельскай абласной бальніцы амаль 70 новых медыкаў у першы ж дзень “апрацаваў” старшыня “пяршоўкі”

by homieldays

На першым азнаямленчым сходзе медыкам-інтэрнам распавялі не пра тое, як іх будуць прывабліваць, да прыкладу, добрымі ўмовамі працы, а пра вялікую важнасць уступлення ў прафсаюз і ўдзеле ў ягоным жыцці. Пра гэта “Штодню” распавёў адзін з маладых спецыялістаў.

Гомельская абласная бальніца – адна з найбуйнейшых медустаноў рэгіёна. Толькі аднаго медперсаналу там амаль тысяча чалавек. Бальніца разлічана на больш чым 1031 ложак, а таксама ўключае ў сябе радзільню і кансультатыўную паліклініку, у якой праводзяць некалькі сотняў кансультацый на дзень.

У апошні час пытанне з недахопам медперсаналу ў медустанове стаяла даволі востра. У абласной бальніцы элементарна не хапала медыкаў, прытым размова не толькі аб вузка-профільных спецыялістах, а нават пра базавых. Пра гэта гаварылі і самі медыкі, і пацыенты, ды і Рэспубліканская база вакансій гэтую інфармацыю пацвярджала. (Пра дэфіцыт медыкаў на Гомельшчыне можаце пачытаць у нашых ранейшых матэрыялах: Лячыць пацыентаў хутка не будзе каму. Але нават да тых, хто застаўся, ставяцца як да рабоў). Таксама ёсць дадзеныя аб тым, што медыкаў у медустанове трымаюць у строгіх ідэалагічных рамках, пастаянна папярэджваюць аб недапушчальнасці вольных выказванняў і поглядаў, а на месцы са спецыялістамі працуе штатны супрацоўнік КДБ.

Прафсаюз праводзіць спаборніцтвы па дартсу ў абласной бальніцы. Фота: http://prof-gokb.by/

 

На днях у абласной бальніцы здарылася папаўненне. На працу паступілі адразу 69 медыкаў-інтэрнаў. Па большай частцы гэта лекары анестэзіёлагі-рэаніматолагі, хірургі, акушэры-гінеколагі, лекары лазернай, функцыянальнай і ўльтрагукавой дыягностыкі. То бок тыя спецыялісты, якіх вельмі не хапала і якіх трэба было б утрымліваць усімі сіламі , бо медыкі ў краіне зараз на вагу золата, а маладыя спецыялісты, убачыўшы ўмовы і асаблівасці працы ў сістэме, усё часцей намагаюцца збегчы з працы і прафесіі.

Але ўжо падчас першай азнаямленчай нарады з калегамі інтэрнам чамусьці сталі распавядаць не пра тое, як для іх будуць намагацца стварыць максімальна камфортныя ўмовы, рабочыя і жыллёвыя, а пра тое, як важна здаваць унёскі ў прафсаюз, па максімуме ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах «пяршоўкі» і мець правільную грамадзянскую пазіцыю.

Штодзень 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png