У Гомелі зноў падключаюць ацяпленне

Адпаведнае рашэнне прыняў Гомельскі гарвыканкам у мэтах забеспячэння нармальнага тэмпературнага рэжыму памяшканняў. Падключэнне ацяплення адбудзецца з 17 красавіка. Да цяпла плануюць падключыць жылы фонд і інтэрнаты.

Ацяпленне ў Гомельскай вобласці распачалі яшчэ ў пачатку красавіка, калі акурат было кароткачасовае пацяпленне. Аднак, да прыкладу, з 19 па 21 красавіка сярэднесутачная тэмпература на Гомельшчыне будзе ніжэй за +8°C. На холад у кватэрах скардзіліся і жыхары Гомельскай вобласці.

Днямі “Штодзень” акурат падымаў праблему адключэння ацяплення: Жыхары Гомельшчыны скардзяцца на ранняе адключэнне ацяплення.

Штодзень

Related posts

Галоўны ўрач гомельскага медцэнтра звязвае падзенне нараджальнасці з «прапагандай чайлд-фры» і «нетрадыцыйнымі сем’ямі»

Прыступкі ў нікуды

Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з Расіі і іншых краінаў ЕЭАС. Шукаюць дроны